By Metal
афіша • рэпартажы • навіны
28-02-2018
Па часе свайго ўзьнікненьня фолк метал зьяўляецца найбольш маладым адгалінаваньнем цяжкай музыкі. Але, зыходзячы з ідэйнага зьместу, гэты стыль адначасова мае і найбольш глыбокія карэньні ў сусьветнай музычнай гісторыі. Чаму так?
Чытаць
05-02-2018
Блэк – бадай, самы супярэчлівы і эксцэнтрычны жанр металічнай гісторыі. Ён спарадзіў шмат музычных фармацый і ня меншую колькасьць баек. Разабрацца ва ўсіх перыпетыях зноў дапамог музычны “прарок” і выкладчык Лявон Казакоў.
Чытаць
28-01-2018
Дэз метал стаў вынікам заканамернага разьвіцьця музыкі ў бок бруталізацыі і пацяжэньня. Чаму жанр набыў шалёную папулярнасьць менавіта ў краінах трэцяга сьвету, каму належыць самая кароткая песьня ў гісторыі металу, як беларусы пазьбеглі праклёну местачковасьці – разьбіраемся з гэтымі і іншымі акалічнасьцямі разам зь Лявонам Казаковым.
Чытаць
10-12-2017
Каламбур, але на сучаснай трэш метал-сцэне адбываецца поўны трэш. Metallica ўжо дваццаць год як апапсела, ад Sepultura адпачкаваўся ВІА імя сям’і Кавалера, а беларуская сцэна не пазбавілася рэгіянальнага характару. Ці так гэта?
Чытаць
03-12-2017
Дум метал цяжка назваць камерцыйным стылем, таму музыкам гэтай плыні было цяжэй прабіцца ў топы чартаў, параўноўваючы з артыстамі іншых накірункаў. Чаму так?
Чытаць
25-11-2017
24 лістапада ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў беларускі праРок Лявон Казакоў правёў першую лекцыю з цыклу пра генэзіс асноўных стыляў металу. Гэтым разам разьбіраліся, адкуль узьніклі такія накірункі, як глэм, хэві, паўэр, і заканспектавалі для вас асноўнае.
Чытаць