Сустрэліся аднойчы два лідэры. Адзін на аднаго падобныя бы дзьве кроплі вады. Але адзін лысы, а другі з даўгой шэвелюрай. Толькі ж ня ў гэтым справа. Ці ведаеце вы, што адбываецца, калі два дадатныя (ці адмоўныя?) зарады сустракаюцца? Зразумела, разьлятаюцца ў розныя бакі. Прабачце, я дрэнна ведаю фізіку, але ж на чалавечым прыкладзе паспрабую вам гэта распавесьці.