By Metal
афіша • рэпартажы • навіны
06-10-2018
Некалькі гадоў таму, абвандраваўшы ўвесь сьвет з праграмай «Return to Roots», прысьвечанай культаваму альбому «Roots», браты Кавалера вырашылі працягнуць успамінаць залатую спадчыну гурта Sepultura. На гэты раз Макс і Ігар ўзяліся за альбомы, якія прынесьлі ім у свой час сусьветную славу: «Beneath the Remains» (1989) і «Arise» (1991). Сапраўдная класіка бразільскага і сусьветнага трэшу зноў прагучала жыўцом і ў Менску.
Чытаць
02-10-2018
Наведалі TNT Rock Club, паглядзелі выступ альтэрнатыўшчыкаў Weesp і прагрэсіўшчыкаў Asymmetry. Дзелімся фотаўражаньнямі і з вамі.
Чытаць
23-09-2018
Ці ўсе перажылі чарговы метал-апакаліпсіс, запытаеце вы? Пра гэта лепш даведацца ў гуртоў, пры непасрэдным удзеле якіх апакаліпсіс і змог адбыцца – Among Gods, якія нядаўна зьмянілі назву (Among Your Gods), Dwellstorm Borned, Vistery, якія прэзентавалі сёлетні новы альбом, Slave Of Insanity і Dracula. Вашай увазе фотарэпартаж.
Чытаць
17-09-2018
У мінулыя выходныя сьцены клуба Бруге акуталіся густой, бруднай, атрутнай і бязьмерна злой музыкай. Гэта быў сладж ад французскага гурта Cult Of Occult, які наведаў нашу сталіцу ў рамках туру ў падтрымку альбому "Antilife", калінінградскай фармацыі Polarnik, якая завітала да нас са сваім першым рэлізам, і менчукоў Challenger Deep зь іх атмасферным пост-металам, якія адыгралі новую праграму у абноўленым складзе. Вашай увазе фотарэпартаж.
Чытаць
17-09-2018
Культавыя польскія дэз металісты Vader у які раз наведалі сталіцу Сінявокай. Гэтым разам – з нагоды дваццаціпяцігодзьдзя сваёй дэбютнай кружэлкі “The Ultimate Incantation”, песень зь якога, што дзіўна, было ня так шмат. Падтрымку аказаў індастрыал метал праект з Кракаву Thy Disease. Ну, а Hate, па ўсім зразумелых прычынах, не даехалі. Глядзіце фотарэпратаж, шукайце сябе.
Чытаць
11-09-2018
Гурт An Argency, які якасна спалучае ў сабе дэзкор, акультызм, а таксама беларускую самабытнасьць і самасьвядомасьць, распачаў свой тур па Беларусі, Расеі і Украіне канцэртам у Менску, які прайшоў у мінулыя выходныя пры падтрымцы Sphere Spectrum і кіеўскіх альтэрнатыўшчыкаў Chasing Embers.
Чытаць
10-09-2018
Re1ikt выступілі зь вялікай сольнай праграмай у Карэтным панадворку 8 верасьня. Музыкі прэзентавалі новыя песьні і адыгралі вялікую праграму з старых і вельмі старых хітоў.
Чытаць
05-09-2018
У вечар нядзелі ў бары Doodah King, дзе піва настолькі дарагое, наколькі ж звычайна дрэнны гук і бляклае сьвятло, гучна прайшоў Kaprikorn Metal Fest, на пляцоўцы якога выступілі гурты Among Gods, Alcyona, Engraving Infinity, Sameli, Anyparxia і Dracula, замяніўшыя заяўленых у лайн-апу Ivory. Вашай увазе больш за 300 фотаздымкаў ад двух фатографаў.
Чытаць
04-09-2018
Дабрачынны folk-meowtal gig пад кодавай назвай "Фолькоцікі" прайшоў у мiнулыя выходныя. Акрамя таго, што арганiзатары імпрэзы сабралі дастаткова значную суму дзеля дапамогі братам нашым меншым, адметнай рысай канцэрту сталі яшчэ і зьмены ў складах кожнага з гуртоў-удзельнікаў. Што гэта за зьмены – можаце ўбачыць на фота.
Чытаць
27-08-2018
26 жніўня, напярэдадні 20-годзьдзя выхаду першага альбому "Ecliptica", рамантычныя фінскія паўэр металісты Sonata Arctica далі свой першы канцэрт у Менску. У якасьці разагрэву выступіў расейскі гурт Amalgama. Фотарэпартаж вашай увазе.
Чытаць