By Metal
афіша • рэпартажы • навіны

Наш Грунвальд

20-07-2019

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд 2019» пройдзе ў адзінаццаты раз на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі". На сёньняшні дзень гэта найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў РБ.

Фестываль традыцыйна будзе прысьвечаны ваеннай і сьвецкай культуры, традыцыям нашых продкаў, а адным зь яго галоўных падзей стане рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, што адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага. У мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел каля 500 рэканструктараў – прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі зь Беларусі, Расеі, краін Еўропы.

Асобным блокам праграмы стане канцэртная праграма «Пір пасьля Бітвы». На працягу двух дзён на двух сцэнах фестывалю пройдуць выступы фолк- і рок-калектываў зь Беларусі, Расеі, Еўропы і Амерыкі.


У 2019 годзе хэдлайнерамі канцэртнай праграмы стануць:

16.30-17.00 Яварына (Беларусь);

17.00-18.00 Земля Легенд (Расія);

18.00-19.00 FRAM (Украіна);

19.00-20.00 The Midnight (Італія);

20.00-21.00 Sakramant (Беларусь);

21.00-22.20 Corvus Corax (Нямеччына);

22.20-23.10 Аillion (Беларусь);

23.10-00.20 Skiltron (Аргенціна).

а таксама выступяць яшчэ больш за 15 калектываў!

Папярэдняя праграма фестывалю:

20 ліпеня *

10:40 Урачыстае адкрыцьцё фестывалю. Прадстаўленьне ваенна-гістарычных клубаў, удзельнікаў фэсту «Наш Грунвальд»

11:00-13:00 Бугурты (масавыя бітвы). «Захоп сьцяга», «Бітва на мосьце», штурм «Замка» і г.д.

12:00-20:00 Турнір лучнікаў (адборачны тур, першы, другі тур)

13:00-13:40 Турнір алебардыстаў

14:00-15:00 Рыцарскі турнір

15:00-16:30 Рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы

16:30-17:00 Бугурты (масавыя бітвы)

17:00-01:00 Канцэртная праграма з удзелам фолк- і рок-калектываў

21 ліпеня *

11:00-13:00 Першы этап коннага турніра

13:30-15:30 Другі этап коннага турніра

16:00-16:30 Фінал турніра лучнікаў

18:00 Афіцыйнае закрыцьцё фестывалю

У праграме магчымы нязначныя змены.


Асноўныя пляцоўкі фестывалю

Галоўная фестывальная пляцоўка – рысталішча

На гэтай пляцоўцы (справа ад уваходу ў музей) на працягу двух дзён будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы фэсту:

• Пешы рыцарскі турнір. Баі праходзяць па канонах сярэднявечных турніраў. У фінале вызначаецца наймацнейшы рыцар турніру.

• Масавыя бітвы рыцараў, бугурты – на пляцоўцы адбываецца дэманстрацыя рэальнага сярэднявечнага бою. У межах бугуртаў праходзяць бітвы: «захоп сьцяга», пад час якога адзін з атрадаў павінен захапіць сьцяг ворагаў і не страціць свой, «бітва на мосьце» – кожны з атрадаў павінен перайсьці на супрацьлеглы бок вузкага моста, «штурм варот», адзін з атрадаў абараняе вароты «замка», другі павінен прарвацца ўнутр. А таксама іншыя варыянты тактычных бугуртаў.



• Бітва Двароў – фармат бітвы рыцараў, які можа разгортвацца па некалькіх сцэнарах. Фармат выбіраюць правадыры «Двароў». Прадстаўленьне ўдзельнікаў суправаджаецца выхадам герольдаў, адпаведным цырыманіялам.

• Турнір алебардыстаў / капейшчыкаў – бітва ў фармаце «адзін на адзін» воінаў, узброеных даўгамернай дрэўкавай зброяй.

• Тэатралізаваная рэканструкцыя эпізода «Грунвальдская бітва» – маштабная рэканструкцыя падзей 15 ліпеня 1410 гады з узнаўленьнем тактычных перасоўваньняў войскаў. У рэканструкцыі бітвы будзе прымаць удзел артылерыя, абложныя машыны, коньніца. Будуць узьведзены абарончыя збудаваньні.

• Конны турнір – поўнакантактныя турнірныя конныя сшыбкі, пры якіх два рыцары накіроўваюць сваіх коней адзін на аднаго, імкнучыся выбіць праціўніка зь сядла ўдарам доўгай дзіды на поўным скаку.


Канцэртная пляцоўка

На галоўнай сцэне пройдзе «фестываль у фестывалі» – музычны open-air «Пір пасля Бітвы». 

Цэнтральная плошча сядзібы «Дудуткі» (другая сцэна)

Знаходзіцца ў канцы галоўнай алеі, якая вядзе ад уваходных варот. На працягу двух дзён тут будуць праходзіць майстар-класы па танцах, выступы музычных калектываў, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, выступы вулічных тэатраў, факіраў, музычных калектываў. Узяць удзел у майстар-класах змогуць усе жадаючыя.

Горад майстроў

Разьмешчаны зьлева ад уваходу ў музей. На працягу ўсяго фестывалю тут можна будзе пазнаёміцца з працай майстроў і рамесьнікаў, якія выкарыстоўваюць сярэднявечныя тэхналогіі, набыць сувенірную прадукцыю, паўдзельнічаць у рамесных майстар-класах (кавальская справа, ганчарства, апрацоўка каменя, зброевая справа, ліцьцё, плаўленьне руды, ткацтва і г.д.)

Інтэрактыўныя пляцоўкі

Інтэрактыўныя пляцоўкі будуць разьмешчаны па ўсёй тэрыторыі музею «Дудуткі». Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, выпрабаваньнях, навучыцца стральбе з лука, арбалета, узяць удзел у майстар-класе па фехтаваньні, наведаць сярэднявечную катоўню. Упершыню на фестывалі будзе ўзьведзена «Рыцарская паласа перашкод», адбудуцца «Гульні горцаў».

Карысныя спасылкі:

Рэгістрацыя клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі

Рэгістрацыя рамесьнікаў

Рэгістрацыя ў намётавы летнік, а таксама ўся інфармацыя пра яго.



Кошты прадстаўленыя выключна дзеля азнаямленьня і былі сабраныя з публічных крыніц, яны могуць адрозьнівацца ад рэальных. Дадзены сьпіс можа ўтрымліваць толькі частку кропак продажу.
  • Кошт
    700 - 4300
    • Папярэдне з 02.07 па 09.07
      1200 - 3500
    • Папярэдне з 08.07 па 14.07
      700 - 2000
    • Папярэдне зь 10.07 па 18.07
      900 - 4300
    • Папярэдне зь 15.07 па 18.07
      700 - 2300
Уся афіша
Pawa i Алесь Чумакоў
Адбылося: 30-05-2019
Brugge
Ocean of My Dreams
Адбылося: 30-05-2019
Гудвін
BlackWood Рок-Фест
Адбылося: 31-05-2019
Гомельская вобласьць, Загарадная Карчма «Будзьма»
Papa Roach
Адбылося: 31-05-2019
Prime Hall
Ocean of My Dreams
Адбылося: 01-06-2019
Горадня
MoloRock 2
Адбылося: 02-06-2019
Маладзечна
Re1ikt
Адбылося: 08-06-2019
Ратуша
Mgła + support
Адбылося: 08-06-2019
Brugge
DeathDay Fest II
Адбылося: 15-06-2019
Клуб Berlin
United Metal Festival Open Air
Адбылося: 15-06-2019
г. Рэчыца, Бар "Черное Золото"
Tokio Hotel
Адбылося: 15-06-2019
Prime Hall
Купальскае Кола 2019
Адбылося: 21-06-2019
Музей народнай архітэктуры і побыту
Сьвята Сонца
Адбылося: 22-06-2019
Музейны комплекс «Дудуткі»
Mono
Адбылося: 09-07-2019
Re:Public
Our Last Night
Адбылося: 11-07-2019
Re:Public
Arch Enemy
Адбылося: 14-07-2019
Re:Public
Bring Me The Horizon
Адбылося: 14-07-2019
Чыжоўка-арэна
Thirty Seconds to Mars
Адбылося: 15-07-2019
Чыжоўка-арэна
Наш Грунвальд
Адбылося: 20-07-2019
Музейны комплекс «Дудуткі»
Летні хардкор
27-07-2019
Бар Ямайка
Палескі ход
28-07-2019
Янаў (Іванава)
Rock Bastion Metal Fest
31-07-2019
Doodah King
Crazy Town
03-08-2019
Re:Public
Stigmata. Акустыка
08-08-2019
Бар "Курилка"
Summer Minsk Metal Fest
16-08-2019
Brugge
LOU, Мульт и Rish
18-08-2019
Бар "Курилка"
Фолькоцікі
06-09-2019
Brugge
An Argency
14-09-2019
г. Віцебск, арт-паб "Торвальд"
Taake + Downcross
15-09-2019
Brugge
Lost Society
16-09-2019
Brugge
Evanescence
18-09-2019
Палац спорту
Downfall of Gaia
25-09-2019
Brugge
An Argency
28-09-2019
г. Горадня, бар Rockstar
Dimmu Borgir
29-09-2019
Re:Public
Children Of Bodom
04-10-2019
Re:Public
Birds In Row
07-10-2019
Brugge
Уся афіша