By Metal
афіша • рэпартажы • навіны

Scorpions

15-11-2019

Scorpions, адзін з самых папулярных і найстарэйшых гуртоў на планеце, дасьць грандыёзны канцэрт у Беларусі! У 2015 годзе гурт адзначыў сваё 50-годзьдзе, а ў 2017 годзе адправіўся ў грандыёзны сусьветны тур «Crazy World», у якім выконвае свае самыя вядомыя песьні: "Send me an angel", "Rock you like a hurricane", "Still loving you", "Big city nights" і, вядома ж, легендарную "Wind of change".

Scorpions настолькі запатрабаваныя і актуальныя, што перамовы пра ўключэньне Менску ў гэты сусьветны тур вяліся больш за год. Практычна ўсе канцэрты туру праходзяць з аншлагамі.

У Менск прыедзе ўвесь легендарны склад Scorpions:

Rudolf Schenker – гітара і бэк-вакал (1965 – па цяп. час)

Klaus Meine – асноўны вакал (1969 – па цяп. час)

Matthias Jabs – гітара і бэк-вакал (1978 – па цяп. час)

Paweł Mąciwoda – бас, бэк-вакал (2003 г. – па цяп. час)

Mikkey Dee – барабаны, перкусія (бубнач культавага гурта Motorhead).


20:00
Пачатак
Кошты прадстаўленыя выключна дзеля азнаямленьня і былі сабраныя з публічных крыніц, яны могуць адрозьнівацца ад рэальных. Дадзены сьпіс можа ўтрымліваць толькі частку кропак продажу.