By Metal
афіша | навіны | рэпартажы

Сьвята Сонца

22-06-2019

Чацьвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль «Сьвята Сонца» у 2019 годзе традыцыйна пройдзе ў двухдзённым фармаце на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі". Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку сьвята.


Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца аднаўленьню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і сьвята Купальля ў прыватнасьці.

Пасьля завяршэньня асноўнай праграмы а 1:30 удзельнікі і госьці фестывалю факельным шэсьцем пройдуць на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запаляцца вялікія купальскія вогнішчы, струмені ракі панясуць купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.

Дарэчы, агонь для купальскіх вогнішчаў будзе "жывым", і любы жадаючы зможа паўдзельнічаць у яго здабычы!


Асноўны блок фестывалю «Сьвята Сонца» – fireshow-фестываль:

• Шоў лепшых вогненных тэатраў

• Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоў

• Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў

• Шоў вогненных і сьветлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоў


Канцэртную праграму ў 2019 годзе прадставяць:


• Тролль Гнет Ель (RU)

• Стары Ольса (BY)

• Pawa (BY)

• Irdorath (BY)

• By Cry (BY)

• Кацярына Ваданосава i Fantasy Orchestra (BY)

• Няміга (BY)

Naviband (BY)

Joryj Kloc (UA)

• Тарас на Парнасе (BY)

• Fabiant (BY)

• Закон Гука (BY)

Бабанцуйка (BY)



Лайн-ап на галоўнай сцэне:


15.30-16.00 Патрыцыя Свіціна 

16.00-17.00 Кацярына Ваданосава i Fantasy Orchestra 

17.00-18.00 Стары Ольса 

18.00-19.00 Pawa 

19.00-20.00 Naviband 

20.00-21.00 Тролль Гнет Ель 

21.20 – 23.10 Фестываль вогненных тэатраў

23.10-00.10 Irdorath 

00.10-01.30 Joryj Kloc 


Сьпіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестывалю «Сьвята Сонца 2019».

• Фестываль піратэхнікі і агню – адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестывалю «Сьвята Сонца 2019». Сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры фаершоў. 

• Канцэртная пляцоўка, оpen-air канцэрт. Выступы калектываў фолк/фолк-рок/пэган-метал і сумежных напрамкаў (дзьве сцэны).

• Горад майстроў – дзеючыя рамесныя майстэрні: кузьні (майстар-класы, паходная кузьня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменю, зброевая майстэрня, саломапляценьне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор.

• Купальскi кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэньні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы зь лёну, традыцыйная адзеньне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоў і г.д.

• Этна-пляцоўка: аднаўленьне традыцыйных абрадаў святкаваньня Купальля, варожбы, пляценьне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.

• Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.

• Паласа перашкод у межах купальскага квэсту «Папараць Кветка».

• «Вясковая плошча» – выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах.

• Iнтэрактыўныя пляцоўкі – больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймiнг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle", вяровачны гарадок і іншыя.

• Для ўдзельнікаў «Фестывалю піратэхнікі і агню» пройдуць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.


Намётавы летнік для гасьцей фестывалю.

З 21 па 23 чэрвеня 2019 на тэрыторыі фестывалю будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасьцей і ўдзельнікаў. Можна будзе разьмясьціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць уласны намёт на тэрыторыі летніка. Ён будзе абсталяваны ўсім неабходным: біапрыбіральні, вада, вываз сьмецьця, пракат мангалаў, дроў і г.д. У непасрэднай блізкасьці ад намётавага летніка будзе працаваць фудкорт. У 15 метрах ад намётавага летніка будзе абсталяваная паркоўка.


Дастаўка на фестываль.

Для зручнасьці гледачоў будуць арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Менск-Дудуткі-Менск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Пасьля заканчэньня канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсьце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.

Уся афіша
Emergenza Festival 2019. Фінал
Адбылося: 19-05-2019
Re:Public
Music Duel
Адбылося: 22-05-2019
Гудвін
Kaprikorn Metal Fest
Адбылося: 22-05-2019
Doodah King
Thornyway. Прэзентацыя альбому
24-05-2019
Brugge
Catharsis
26-05-2019
Brugge
Eskimo Callboy
28-05-2019
Re:Public
Музыка і зоркі
30-05-2019
Менскі планетарый
Pawa i Алесь Чумакоў
30-05-2019
Brugge
Ocean of My Dreams
30-05-2019
Гудвін
BlackWood Рок-Фест
31-05-2019
Гомельская вобласьць, Загарадная Карчма «Будзьма»
Papa Roach
31-05-2019
Prime Hall
Ocean of My Dreams
01-06-2019
Горадня
MoloRock 2
02-06-2019
Маладзечна
Mgła + support
08-06-2019
Brugge
DeathDay Fest II
15-06-2019
Клуб Berlin
United Metal Festival Open Air
15-06-2019
г. Рэчыца, Бар "Черное Золото"
Tokio Hotel
15-06-2019
Prime Hall
Купальскае Кола 2019
21-06-2019
Музей народнай архітэктуры і побыту
Сьвята Сонца
22-06-2019
Музейны комплекс «Дудуткі»
Mono
09-07-2019
Re:Public
Our Last Night
11-07-2019
Re:Public
Bring Me The Horizon
14-07-2019
Чыжоўка-арэна
Arch Enemy
14-07-2019
Re:Public
Thirty Seconds to Mars
15-07-2019
Чыжоўка-арэна
Taake + Downcross
15-09-2019
Brugge
Evanescence
18-09-2019
Палац спорту
Dimmu Borgir
29-09-2019
Re:Public
Children Of Bodom
04-10-2019
Re:Public
An Argency
11-10-2019
Brugge
TotalSelfHatred
13-10-2019
Brugge
Znich & Rutvica
25-10-2019
Беларуская дзяржаўная філармонія
The Rasmus
31-10-2019
Prime Hall
Gods Tower
07-11-2019
Re:Public
Oomph!
13-11-2019
Re:Public
Scorpions
15-11-2019
Менск-арэна
Skillet
16-11-2019
Prime Hall
Уся афіша