By Metal
афіша | навіны | рэпартажы

The Rasmus

31-10-2019

31 кастрычніка ў сталічным Prime Hall, у рамках еўрапейскага туру, пройдзе канцэрт, прымеркаваны да 15-годзьдзя альбому "Dead Letters".

The Rasmus - адзін з самых папулярных рок-гуртоў паўночнай Еўропы, які выпусьціў дзевяць альбомаў, атрымаў велізарную колькасьць розных узнагарод, як у сябе на радзіме, так і за мяжой. Больш за 4 мільёнаў альбомаў гурта было прададзена па ўсім сьвеце.

Але менавіта пяты студыйны альбом "Dead Letters" і несьмяротны хіт «In the Shadows» прынесьлі гурту сусьветны посьпех у 2003 годзе. У 2019 годзе The Rasmus адправіцца ў еўрапейскі юбілейны тур, прымеркаваны да 15-годдзя выхаду кружэлкі.

У Беларусі The Rasmus да гэтага часу застаецца адным з самых жаданых еўрапейскіх гастралёраў. Усе канцэрты праходзілі з аншлагамі, на шмат якіх радыёстанцыях у прайм-тайм граюць хіты калектыву, у сацсетках – тысячы фанатаў.

Кружэлка "Dead Letters" будзе перавыдадзеная на CD і LP носьбітах у эксклюзіўным падарункавым выданьні. Прыхільнікі калектыву змогуць атрымаць аўтограф, што зробіць гэты альбом сапраўдным фанацкім трафеем.

Мы спадзяемся, што ў апошні дзень кастрычніка, прыхільнікам не прыйдзецца падзяляць сваіх куміраў на стылі і жанры. Кожны проста акунецца ў прыемныя ўспаміны нулявых, а таксама нацешыцца новым гучаньнем улюбёнага гурта The Rasmus!


19:00
Пачатак
Кошты прадстаўленыя выключна дзеля азнаямленьня і былі сабраныя з публічных крыніц, яны могуць адрозьнівацца ад рэальных. Дадзены сьпіс можа ўтрымліваць толькі частку кропак продажу.
  • Кошт
    6900 - 11400