By Metal
афіша | навіны | рэпартажы

ByMetal: Travień Fest

18-05-2019

18 траўня 2019 у сталічным клубе "Brugge" адбудзецца сьвяточны канцэрт з нагоды дзесяцігодзьдзя руху ByMetal. ByMetal Travień Fest 2019 – вяха музычнага руху нефармальнай Беларусі. Гэта сьвята, на якім няма выпадковасьцяў. Склад удзельнікаў падабраны з выбітных калектываў, кожны зь якіх прадставіць унікальную праграму. 

Першы ўдзельнік ByMetal: Travień Fest 2019 – гурт Forodwaith

Віцябляне Forodwaith – нячастыя і заўсёды жаданыя госьці ў сталіцы, летась пасьпяхова выступілі з сольным канцэртам, сабраўшы поўны клуб прыхільнікаў – гэтым разам зноў у Менску, адмыслова для ByMetal Travień Fest з улюбёнымі хітамі і навінкамі! 


Другі ўдзельнік ByMetal: Travień Fest 2019 – In Search For - прог-метал праект таленавітага кампазітара і выканаўцы Яна Жанчака!

Упершыню за доўгі час Ян выступіць менавіта з In Search For, прэзентаваўшы нашумелы леташні альбом "Atonement Pt.1" і дадаўшы да праграмы лепшыя песьні свайго сольнага праекту Yann Zhanchak.


Трэці ўдзельнік ByMetal: Travień Fest 2019 – гурт Alfar

Менская melodic death metal фармацыя скандынаўскага разьліву, адметная ўнушальнай прадукцыйнасьцю за нядоўгі тэрмін існаваньня, рыхтуе да ByMetal Travień Fest праграму з упорам на ўжо трэці свой альбом і прадэманструе абноўлены склад і гучаньне. 


Удзельнік ByMetal: Travień Fest – гурт Nebulae Come Sweet

Адныя з самых загадкавых, неадназначных і тямнічых нашых музыкаў – гэты post-metal/doom metal праект, спазнаўшы замежнай славы і прызнаньня на радзіме, напярэдадні выпуску новага альбому адмыслова завітае на ByMetal Travień Fest і эксклюзіўна прэзентуе новыя трэкі і ўнікальную акустычную праграму.

Эпатажныя і атмасферныя Dymna Lotva – асаблівая пярліна складу ByMetal Travień Fest!

Іхны post-black/doom metal заварожвае і паглыбляе ў самыя патаемныя пачуцьці і агольвае самыя далёкія куты чалавечай душы. Гэта заўсёды дасканала прапрацаванае прадстаўленьне і тэатралізаванае шоў, асаблівы падыход да кожнага новага канцэрту – застаецца толькі гадаць ды чакаць, што яны паднясуць нам зараз...


Упершыню на сцэне на ByMetal: Travień Fest 2019 – гурт Сымон-музыка!

Рэчыцкі праект Сымон-музыка, пасюль студыйны, упершыню прагучыць ужывую, менавіта на ByMetal Travień Fest! Музыкі прарабілі ўнікальную працу яшчэ ў 2011-м годзе, запісаўшы аднайменны альбом – суцэльны твор па паэме Якуба Коласа ў стылі folk metal.

Яшчэ адная адметная рыса ByMetal Travień Fest – праграмы ўсіх гуртоў будуць роўныя па часе, а праграма фестывалю будзе абвешчана напярэдадні.

Сачыце за навінамі на афіцыйнай старонцы фестывалю: bymetal.org/event/travien. Сачыце за анонсамі, розыгрышамі, спецыяльнымі абвесткамі і іншымі цікавосткамі ў сацыяльных сетках праз хэштэг #bymetal10.
  
Кошты: 20-25 BYN
Інфалінія: +375(29)231-75-28, +375(25)974-41-57
Кантактны email: bymetal.org@gmail.com
Афіцыйныя старонкі:
Афіцыйны хэштэг: #bymetal10
Узроставае абмежаваньне: 12+.
16:00
Дзьверы
16:15
Пачатак
Кошты прадстаўленыя выключна дзеля азнаямленьня і былі сабраныя з публічных крыніц, яны могуць адрозьнівацца ад рэальных. Дадзены сьпіс можа ўтрымліваць толькі частку кропак продажу.
Уся афіша
Nytt Land
Адбылося: 15-04-2019
Brugge
TRNA & Show Me A Dinosaur
Адбылося: 19-04-2019
Бар Ямайка
Black Dogs Band. Прэзентацыя альбому
Адбылося: 20-04-2019
Жабінка
Bullet For My Valentine
Адбылося: 21-04-2019
Prime Hall
Дударскі клуб: Закрыцьцё сезону
Адбылося: 24-04-2019
Beer&Wine
In Flames
Адбылося: 27-04-2019
Prime Hall
Risin Sabotage
Адбылося: 03-05-2019
Клуб-рэстаран Crazy Horse
Risin Sabotage
Адбылося: 04-05-2019
Віцебск
Дзень радыё па-сталічнаму
Адбылося: 04-05-2019
TNT Rock Club
Adrenalin Fest
Адбылося: 04-05-2019
Клуб Berlin
Happy Death Day
Адбылося: 05-05-2019
г. Віцебск, бітлз-клуб "Чердачок"
Downfall of Gaia
[адменены] 05-05-2019
Brugge
Fallcie & Sandglass
Адбылося: 09-05-2019
Берасьце
Watain
Адбылося: 11-05-2019
Re:Public
Bordge
Адбылося: 14-05-2019
Tarja Turunen
Адбылося: 14-05-2019
Prime Hall
Lord of the Lost
Адбылося: 14-05-2019
Re:Public
Нуки
Адбылося: 17-05-2019
Re:Public
ByMetal: Travień Fest
Адбылося: 18-05-2019
Brugge
Emergenza Festival 2019. Фінал
Адбылося: 19-05-2019
Re:Public
Kaprikorn Metal Fest
Адбылося: 22-05-2019
Doodah King
Music Duel
Адбылося: 22-05-2019
Гудвін
Thornyway. Прэзентацыя альбому
24-05-2019
Brugge
Catharsis
26-05-2019
Brugge
Eskimo Callboy
28-05-2019
Re:Public
Ocean of My Dreams
30-05-2019
Гудвін
Pawa i Алесь Чумакоў
30-05-2019
Brugge
Музыка і зоркі
30-05-2019
Менскі планетарый
Papa Roach
31-05-2019
Prime Hall
BlackWood Рок-Фест
31-05-2019
Гомельская вобласьць, Загарадная Карчма «Будзьма»
Ocean of My Dreams
01-06-2019
Горадня
MoloRock 2
02-06-2019
Маладзечна
Mgła + support
08-06-2019
Brugge
Tokio Hotel
15-06-2019
Prime Hall
United Metal Festival Open Air
15-06-2019
г. Рэчыца, Бар "Черное Золото"
DeathDay Fest II
15-06-2019
Клуб Berlin
Уся афіша