By Metal
афіша • рэпартажы • навіны
Re:Public
08-03-2020
Фінскія gothic rock вампіры The 69 Eyes вяртаюцца ў Менск з прэзентацыяй сьвежага альбому «West End». Квіткі ад 50 руб. Узроставае абмежаваньне 16+.
Глядзець
Клуб Brugge
12-03-2020
За шэсьць гадоў існаваньня квартэт Misþyrming з Рэйк'явіка стаў галоўнай тэмай у размовах пра блэк-метал з Ісландыі. Назва гурта даслоўна перакладаецца на беларускую як «дрэнны зварот», а музыка ўяўляе слухачам радзіму выканаўцаў у новым сьвятле. Замест звыклых песень аб прыгажосьцях прыроды або мясцовым фальклоры Misþyrming з жарсьцю распавядаюць пра хаос безжыцьцёвай пусткі, на якой няма шанцаў ўзысьці парасткам жыцьця.
Глядзець
Клуб Brugge
21-03-2020
Беларускі патрыятычны фестываль "Зважай! Крокам руш! – 4" пры ўдзеле гуртоў - Krumkač з прэзентацыяй альбому "Kryvijskaja Dyvizija" - Znich&Rutvica з прэзентацыяй альбому "Рух Сонца" - Aquamorta
Глядзець
Prime Hall
28-03-2020
Упершыню ў Беларусі адбудзецца пастаноўка метал-оперы "Эльфийская рукопись" ад гурта Эпидемия. Перазагрузка праекту празь 15 год з новым складам і адмысловымі гасьцямі + хіт-блок.
Глядзець
Prime Hall
02-04-2020
Адзін з самых запатрабаваных гуртоў сучаснай метал-сцэны, Sabaton наведае Беларусь у рамках маштабнага туру
Глядзець
Re:Public
04-04-2020
Аўстрыйскія майстры чорнага металу Belphegor вяртаюцца ў Менск праз чатыры гады.
Глядзець
Re:Public
18-04-2020
Легенды панку The Exploited у Менску ў рамках "MMXX tour".
Глядзець
Клуб Brugge
25-04-2020
У сярэдзіне вясны апошнія злыя зімовыя ветры сыдуць далей на Поўнач, і, адыходзячы, прынясуць з сабой жар распаленых грэчаскіх пяскоў. Праз два зь лішнім гады да нас зноў вернуцца браты Толіс са сваім культавым праектам, каб данесьці мудрасьць, вынятую са старажытных скруткаў і расказаную наноў у іх новым альбоме. Яны вернуцца, каб прайсьціся маршам па сталых памылках, выпаліць іх агнём і зраўнаваць зь зямлёй. Распахніце свае сэрцы і слухайце! Non Serviam! 18+ к/т +375 (29) 925-02-33.
Глядзець
Prime Hall
18-05-2020
Дацкі неафолк гурт Heilung працягне сусьветнае турнэ ў падтрымку альбому «Futha» тэатралізаванымі шоў у Беларусі.
Глядзець
Falcon Club
31-05-2020
Іконы сімфа-металу Nightwish упершыню за 24 гады свайго існаваньня выступяць у Беларусі! Адмысловымі гасьцямі будуць іх суайчыньнікі зь Фінляндыі – найгучнейшае адкрыцьцё апошніх год – Beast in Black.
Глядзець