Знаўцы сьцьвярджаюць, што гэты год увогуле ня самы ўдалы для беларускага хаккею. І нават такога важнага чалавека, як трэнер вакаліст, можна страціць у самы разгар сезону.

Нешта падобнае і адбылося зусім нечакана ў стане Hok-key. У афіцыйнай суполцы зьявіўся пост аб спыненьні супрацоўніцтва з вакалістам Дзьмітрыем "Нокі" Рудовічам. Які, па словах былых паплечнікаў, "у сувязі зь сістэматычным парушэньнем дысцыпліны і наплявальніцкім стаўленьнем да творчага працэсу" зь лютага не зьяўляецца ўдзельнікам гурта. Hok-key абяцае, што на канцэртны графік гэта ніяк не паўплывае. 


Адказ ужо былога вакаліста не прымусіў сябе чакаць. І апынуўся значна больш інфарматыўным, кранаючы ўнутранае жыцьцё калектыву.



P.S. Жадаем абодвум бакам посьпеху і плёну.