Тады ж з нуля пачалася праца па стварэньні новага сайту, які будзе хуткім, лёгкім, гнуткім, прыгожым і зручным. Руплівая праца, вынік якой зараз перад намі і якім мы сапраўды ганарымся.

Мусім сказаць, што праца ў нас ні на хвіліну не спыняецца і мы пастаянна разважаем аб удасканаленьнях і дапрацоўках, маем адпаведны план і тактыку, якой прытрымліваемся. На дадзены момант наш сайт – гэта СМІ з матэрыяламі датычна падзей у беларускім сьвеце цяжкой музыкі: разгляд вартых рэлізаў, інтэрв'ю са слушнымі думкамі, разважаньні аб надзённым, навіны і, канешне, рэпартажы з фота, тэкстамі і відэа! А асобна мы вылучаем каталог імпрэзаў, які месьціць усё, што цікава аматару цяжкой музыкі і каля яе. Актуальнае сховішча канцэртаў і фестываляў, зь якім вы заўсёды можаце зьвярацца і зь якога заўсёды можаце пачарпнуць інфармацыю, што адбываецца па ўсёй краіне: хто, што, дзе, калі і зь кім грае і колькі каштуе на гэта трапіць. У нашых планах – расьці далей і станавіцца больш інфарматыўнымі і яшчэ больш карыснымі. Для вас. Дзякуй, што вы з намі!

Жыве ByMetal!