ByMetal Travień Fest 2019 – вяха музычнага руху нефармальнай Беларусі. Гэта сьвята, на якім няма выпадковасьцяў. Склад удзельнікаў падабраны з выбітных калектываў, кожны зь якіх прадставіць унікальную праграму. 

Першы ўдзельнік ByMetal Travień Fest 2019 – гурт Forodwaith

Віцябляне Forodwaith – нячастыя і заўсёды жаданыя госьці ў сталіцы, летась пасьпяхова выступілі з сольным канцэртам, сабраўшы поўны клуб прыхільнікаў – гэтым разам зноў у Менску, адмыслова для ByMetal Travień Fest з улюбёнымі хітамі і навінкамі! 


Другі ўдзельнік ByMetal Travień Fest 2019 – In Search For – прог-метал праект таленавітага кампазітара і выканаўцы Яна Жанчака!

Упершыню за доўгі час Ян выступіць менавіта з In Search For, прэзентаваўшы нашумелы леташні альбом "Atonement Pt.1" і дадаўшы да праграмы лепшыя песьні свайго сольнага праекту Yann Zhanchak.


Трэці ўдзельнік ByMetal Travień Fest 2019 – гурт Alfar

Менская melodic death metal фармацыя скандынаўскага разьліву, адметная ўнушальнай прадукцыйнасьцю за нядоўгі тэрмін існаваньня, рыхтуе да ByMetal Travień Fest праграму з упорам на ўжо трэці свой альбом і прадэманструе абноўлены склад і гучаньне. 


Удзельнік ByMetal Travień Fest – гурт Nebulae Come Sweet

Адныя з самых загадкавых, неадназначных і таямнічых нашых музыкаў – гэты post-metal / doom metal праект, спазнаўшы замежнай славы і прызнаньня на радзіме, напярэдадні выпуску новага альбому адмыслова завітае на ByMetal Travień Fest і эксклюзіўна прэзентуе новыя трэкі і ўнікальную акустычную праграму.


Эпатажныя і атмасферныя Dymna Lotva – асаблівая пярліна складу ByMetal Travień Fest!

Іхны post-black/doom metal заварожвае і паглыбляе ў самыя патаемныя пачуцьці і агольвае самыя далёкія куты чалавечай душы. Гэта заўсёды дасканала прапрацаванае прадстаўленьне і тэатралізаванае шоў, асаблівы падыход да кожнага новага канцэрту – застаецца толькі гадаць ды чакаць, што яны паднясуць нам зараз...


Упершыню на сцэне на ByMetal Travień Fest 2019 – гурт Сымон-музыка!

Рэчыцкі праект Сымон-музыка, пасюль студыйны, упершыню прагучыць ужывую, менавіта на ByMetal Travień Fest! Музыкі прарабілі ўнікальную працу яшчэ ў 2011-м годзе, запісаўшы аднайменны альбом – суцэльны твор па паэме Якуба Коласа ў стылі folk metal.

Яшчэ адная адметная рыса ByMetal Travień Fest – праграмы ўсіх гуртоў будуць роўныя па часе, а праграма фестывалю будзе абвешчана напярэдадні.

Сачыце за навінамі на афіцыйнай старонцы фестывалю: bymetal.org/event/travien. Сачыце за анонсамі, розыгрышамі, спецыяльнымі абвесткамі і іншымі цікавосткамі ў сацыяльных сетках праз хэштэг #bymetal10.
  
Да сустрэчы на юбілейным ByMetal Travień Fest!

Кошты: 20 BYN (папярэдне), 25 BYN (у дзень імпрэзы)
Інфалінія: +375(29)231-75-28, +375(25)974-41-57
Кантактны email: bymetal.org@gmail.com
Афіцыйныя старонкі:
Афіцыйны хэштэг: #bymetal10
Узроставае абмежаваньне: 12+