Мы ўбачылі, што тое, што мы робім, мы робім не дарма, кожны, хто нясе часьцінку металу ў сабе, – член нашай вялікай сям'і. Бяз вас не было б нас...

Само сабой, вялікую ўдзячнась жадаем выказаць і удзельнікам фэсту: Сымон-музыка, Dymna Lotva, Forodwaith, Yann Zhanchak i In Search For, Alfar, Nebulae Come Sweet. Сябры, у гэты дзень бяз вас нічога не атрымалася б. Калі мы – гэта нешта кшталту сякеры, якой можна як будаваць, так і руйнаваць, то вы – гэта сапраўдная, гучная і прыгожая песьнь металу, якую гэтая сякіра высякае ў запале бітвы. І гэта цудоўна. Мы вельмі спадзяемся, што вам спадабалася працаваць з намі настолькі ж, наколькі спадабалася працаваць з вамі нам. Вы ўсе крутыя! 

Дзякуй персаналу клубу Brugge: адміністрацыі за прадастаўленую пляцоўку, клубнаму гукааператару Віталію, рэжысёру па сьвятлу Аляксандру, які зрабіў візуальнае ўвасабленьне для кожнага гурта, а таксама бармэнам і персаналу кухні, якія ня далі нам памерці ад голаду і смагі – было сапраўды сьпякотна! 

Канешне, вялікі дзякуй хочацца сказаць і тым, хто дапамагаў нам у дзень канцэрту, нашай Travień Crew. Па-першае, Аляксею Коршуну, які адыграў сэт з TT34 у Сьветлагорску напярэдадні і, амаль што ня спаўшы, прыехаў да нас, адпрацаваў за пультам гукарэжысёра з самай раніцы да самага вечару, і адпрацаваў дыхтоўна і выдатна! 

Па-другое, дзякуй нашай камандзе фатографаў і відэааператараў: Аляксею Базарнаву, Раману Мядзьведзеву, Антону Кавалеўскаму, Дзіяне Прымшыц, а таксама нашаму старому сябру Зьміцеру Сачыўка!

Па-трэцяе, дзякуй Алегу за шыкоўны дызайн фестывалю, Сашы за працу на ўваходзе, Яну і Андрэю за актыўны ўдзел, а таксама ўсім прысутным нашым камрадам, якія дапамагаюць дзейнасьці праекту ByMetal!

Па-чацьвёртае, дзякуй дзякуй Мікіце і краме Твой Звук за абсталяваньне, Зьміцеру Пінчуку з гурта Alfar за лагістыку па горадзе і за дапамогу на саўнд-чэке, а таксама Кірылу, Міхаілу і Мікіце за арганізацыйную дапамогу!

Асабісты дзякуй нашым калегам, журналістам і фатографам іншых выданьняў. Хочацца падкрэсьліць, мы ніколі і ня з кім не канкурыравалі. Мы ўсе робім адну справу. Усе змагаемся за тое, каб беларускі метал жыў, і жыў ня толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Дзякуй вам за тое, што таксама былі разам з намі ў гэты дзень, і за ўсе тыя словы, што мы пачулі і прачыталі ад вас постфактум! 

Арганізацыяй займаліся Ягор Ахрэм, Ян Мачульскі, Ігар Мэй. Калі самі сабе не падзякуем, ніхто не падзякуе... Жарт) Насамрэч мы пачулі ўжо нямала словаў удзячнасьці і ад гуртоў, і ад наведвальнікаў, і ад журналістаў. Гэта бясцэнна. Гэта прымушае ісьці далей і рабіць яшчэ больш, але... 

Усе мы ёсьць беларускі метал. Усе мы ёсьць метал-рух. Давайце ж разам расьці і крочыць надалей! Дзякуй усім!

Другі фотарэпартаж глядзіце тут. Відэа некаторых трэкаў кожнага з гуртоў будуць як толькі, так адразу :)