2 жніўня 2017 пасьля сямі месяцаў маўчаньня мы заявілі аб вяртаньні, запусьціўшы свой новы сайт bymetal.org, і тым самым паказалі, што праца ўвесь гэты час не спынялася ні на дзень.

Ітак, за амаль пяць месяцаў мы:

  • напісалі агулам 90 матэрыялаў,
  • афішавалі 108 падзей,
  • адрэпорцілі 44 мерапрыемствы,
  • адрэцэнзавалі 13 альбомаў беларускай сцэны і трымалі руку на пульсе сцэны сусьветнай,
  • над стварэньнем кантэнту і яго ўвасабленьнем працавалі 30 чалавек.

Наперадзе – больш цікавых матэрыялаў, новыя рубрыкі і ўвасабленьне новых ідэй.

Віншуем вас, сябры, з надыходзячым Новым годам і шчыра жадаем, каб у 2018 зьдзейсьніліся ўсе мары і каб усё атрымалася. Памятайце, мы ў вас верым! І яшчэ: заставайцеся вернымі сабе, сваім густам і сваім поглядам. Дзякуй за тое, што вы з намі, да хуткай сустрэчы ў новым годзе!