Гэтыя модныя хлопцы заўсёды былі аднымі з галоўных асоб андэграўнду, але масава заявілі пра сябе яны альбомам "Серая кровь" ва ўжо не такім блізкім 2014-м. Над яго гукам працаваў  саўндпрадзюсар, вядомы па такіх грандах, як In Flames, Meshuggah, Behemoth. Альбом быў нават прэзентаваны на "Анлайнеры" – беспрэцэдэнтны выпадак для метал-сцэны. А потым – шэраг крутых канцэртаў, папулярнасьць, выхад у флагманы сцэны. І раптоўна – зацішша.

Надоечы зацішша перарвалося наступнай заявай:



За доўгае зацішша, адлучэньне ад калектыву спадара Хачатурана і азначэньне "яшчэ больш глыбокай сьпячкі" паясьняе басіст гурта Іван Стэфановіч:

– Пасьля такога рэлізу, якім была "Серая кровь" на табе ляжыць адказнасьць зрабіць лепш. І мы ўпарта працавалі над новым матэрыялам. Насамрэч, можна было секчы далей аднолькавы метал, можна было нахерачыць шмат аднолькавых рыфаў і наляпіць вагон альбомаў. Але мы задаліся мэтай зрабіць нешта інавацыйнае, ня стрымліваць сябе ў рамках металу. Мы забілі на ўсё і рабілі гэта вельмі доўга, каля трох год. І мы запісалі 11 песень, супер-непадобных на тое, што рабілі раней.


– Чаму не выступалі?

– Не выступалі, бо прытрымліваліся думкі: калі ты пішашся, то нефіг распыляцца на розныя ка́нцы, для іх патрэбна ствараць інфападставы, а ня проста выходзіць і граць усё тыя ж трэкі.

У адзін прыгожы дзянёк мне тэліць Саша Хачатуран, кажа, трэба пагаварыць з табой (а менавіта зь ім мы былі зьвязкай, якая шчыльна супрацоўнічала па напісаньні новага матэрыялу; мы зь ім нават езьдзілі да мяне ў вёску: хата, печ, музычнае абсталяваньне – і з раніцы да ночы рабілі метал) – і вось Саша кажа, маўляў, мне прапанавалі работу, і я зьязджаю ў ЗША, мінімум на 3 гады.

І адразу стала зразумела, гэта кшталту "энд оф сторы". Калі робіш разам зь людзьмі агульнае музло, што ідзе з вашых сэрцаў, гэтая тэма больш інтымная, чым сяброўства. Што далей? Застаўся сумесна зроблены матэрыял, мы дамовіліся далей яго дапілоўваць, зладзілі файлаабменьнік, дамовіліся абменьвацца праектамі... (але ўсё гэта вельмі недакладна).


– Значыць, "яшчэ больш глыбокая сьпячка" гэта сыход Rise in Rage у пераасэнсаваньне формаў ці цалкам канец гісторыі?

– Тыя 11 трэкаў, што мы запісалі, для якіх застаўся па сутнасьці толькі вакал, ад іх мы адмовіліся. Амаль што тая Gojira зь іх апошнім альбомам, запісалі і выдалілі нафіг, вырашылі, што можам лепей, што можам зрабіць яшчэ сьвяжэйшы матэрыял. Мы ўжо моцна адышлі ад ранейшага металу, там было больш мелодыкі, больш цікавых хадоў. А хочацца адысьці яшчэ больш.


«Людзей цікавіць, калі "она жрет мой хуй, как будто это бургер"»


Калі паглядзець на сучасную муз.індустрыю, што бачым: людзі слухаюць Оксімірона, Фэйса, глядзяць Дудзя. Іх цікавіць, калі "она жрет мой хуй, как будто это бургер". Зараз нікуды бяз шоў ці нейкай яшчэ фішкі. Нікому не патрэбная сапраўдная музыка. Вось таму мы і не сьпяшаліся рэлізіцца. А цяпер будзем разважаць яшчэ глыбей.


Мы працягнем нешта рабіць паралельна з Васем [Васіль Картакоў – гітарыст]. З ад'ездам Сашы разбурылася апошняя мяжа, што трымала нас на металічным шляху. Rise in Rage застанецца, але будзе шукаць новыя формы.

Наконт канцэрту. Гэта ідэя Васі. У яго народзіны на наступны дзень. Ён кажа: "Хлопцы, ахвота ўгарэць, зрабіце мне падарунак" – і мы вырашылі сыграць 12 студзеня, проста, без падставаў. Але потым зьявілася гэтая навіна ад Сані, да чаго мы і прымеркавалі канцэрт. А надалей выступаў ад нас чакаць ня варта. Прынамсі, у вядомым сэньсе таго, чым быў Rise in Rage.